Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з С.А.Шымановічам, дырэктарам КПСУП «Гродзенская птушкафабрыка», у рамках правядзення адзінага дня інфармавання
19 лістапада 2026 года у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылася сустрэча працоўнага калектыву з Шымановічам Сяргеем Аляксандравічам, дырэктарам КПСУП «Гродзенская птушкафабрыка», дэпутатам Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ў рамках адзінага дня інфармавання на тэмы «Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны», «Усебеларускі народны сход – гарант стабільнасці». С.А.Шымановіч пазнаёміў з планавымі паказчыкамі і дасягненнямі сельскай гаспадаркі Беларусі, а таксама расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці КПСУП «Гродзенская птушкафабрыка». У завяршэнні сустрэчы адказаў на ўсе пытанні супрацоўнікаў архіва.
![]() |
| 1.Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна падчас сустрэчы. |

