Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле НАРБ у адкрыцці часовай экспазіцыі партызанскага малюнка Вялікай Айчыннай вайны «Партызанскімі сцежкамі»

13 лістапада 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (далей – музей) была прадстаўлена часовая экспазіцыя партызанскага малюнка Вялікай Айчыннай вайны «Партызанскімі сцежкамі». На адкрыццё выставы была запрошана дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.А.Стуканава.

Мастакі, удзельнікі партызанскага руху, у сваіх работах змаглі захаваць ваенныя эпізоды, бітвы, побыт, партрэты аднапалчан. Многія партрэты былі падпісаны аўтарамі, дзякуючы чаму ўдалося захаваць імёны і асобы ўдзельнікаў вайны. Праз франтавыя замалёўкі мастакі беражліва дакументавалі складаную і трагічную эпоху.

У фондах музея больш за 500 такіх работ, у экспазіцыі прапанавалі больш за 160 работ мастакоў-партызан. Экспазіцыю арганічна дапаўняюць асабістыя рэчы аўтараў: зброя, баявыя ўзнагароды і працоўныя інструменты мастакоў. Цэнтральным экспанатам выставы стала маляўнічае палатно Яўгена Зайцава «Парад партызан у Мінску», які перанёс на палатно свае ўспаміны аб легендарным шэсці 1944 года.

Асаблівасцю праекту стала яго інтэрактыўнае напаўненне. У аснову спецыяльнага інфатэрмінала легла інфармацыя інтэрнет-партала «Партызаны Беларусі», сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Выдавецкага дома «Беларусь сёння». Наведвальнікі могуць вывучыць электронныя копіі работ: у картцы кожнага партрэта ўказаны імёны як самога мастака, так і намаляванага героя, а таксама прыведзена яго біяграфія, звесткі аб баявым шляху і ўзнагародах.

Такім чынам, як адзначыла дырэктар НАРБ А.А.Стуканава, інтэрнэт-партал «Партызаны Беларусі» стаў не проста мемарыяльным рэсурсам, а набыў важнае практычнае значэнне.

 

1. Дырэктар НАРБ А.А.Стуканава і дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Р.М.Рум.
2. Куратар выставы Галіна Паўлоўская.
3. На выставе «Партызанскімі сцежкамі».
4. На выставе «Партызанскімі сцежкамі».
5. На выставе «Партызанскімі сцежкамі».