На аснове архіўных крыніц, якія захоўваюцца ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці, падрыхтаваны артыкул да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
6 лістапада 2026 г. убачыў свет нумар абласной газеты «Витебские вести», прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У аснову артыкула пакладзена інфармацыя з унікальнага выдання «Чырвоная быль: бальшавікі ў Віцебску», які захоўваецца ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці. Гэта гістарычны зборнік артыкулаў, матэрыялаў і ўспамінаў, выдадзены ў Віцебску ў 1923 годзе Віцебскім губернскім бюро Гістпарта.
У артыкуле Сяргея Ляшука «Чырвоная быль у Віцебску» падрабязна расказваецца пра падзеі 1917 года і гісторыю ўстанаўлення савецкай улады ў горадзе.
![]() |
| 1. Першая паласа Абласной газеты «Витебские вести», №87 ад 6 лістапада 2026 года. На здымку супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна і Стадольнік Святлана. |
![]() |
| 2. Артыкул «Чырвоная быль у Віцебску» Сяргея Ляшука, напісаная па старонках архіўных дакументаў з Дзяржархіва Віцебскай вобласці. |


