Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«Тураўская восень» у Магілёве: у кінатэатры «Радзіма» прадставілі ўнікальныя архіўныя дакументы

25 кастрычніка 2026 года ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма» адбыўся ўрачысты Вечар памяці, прысвечаны 90-гадоваму юбілею з дня нараджэння легендарнага беларускага кінарэжысёра, народнага артыста СССР Віктара Цімафеевіча Турава. Мерапрыемства, якое адкрыла традыцыйны штогадовы кінатыдзень «Тураўская восень», аб’яднала калег, блізкіх і шматлікіх прыхільнікаў майстра.

Адной з падзей вечарыны стала тэматычная экспазіцыя «Сям’я В.Турава і іх след у архіўных дакументах», падрыхтаваная ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці». Прадстаўленыя дакументальныя матэрыялы перадваенных гадоў, перыяду Вялікай Айчыннай вайны і нацысцкай акупацыі, расказваюць аб сям’і Туравых і яе гістарычнай сувязі з Магілёвам. Госці мерапрыемства, сярод якіх былі дзеці рэжысёра – Арцём і Алена Туравы, змаглі азнаёміцца з рэдкімі архіўнымі крыніцамі.

Дакументальныя сведчанні мінулага раскрываюць падрабязнасці біяграфіі кінарэжысёра і дазваляюць зразумець, які ўплыў аказалі цяжкія ваенныя гады на фармаванне творчага почырку будучага класіка савецкага кінематографа.

 

1. Кінатэатр «Радзіма».
2. Афіша кінатыдня «Тураўская восень».
3. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксей Швыроў.
4. Падчас прадстаўлення экспазіцыі.
5-6. Экспазіцыя «Сям’я В.Турава і іх след у архіўных дакументах».