Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
23.10.2026 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. Першы занятак насіў тэарэтычны характар і быў прысвечаны пытанням працы з архіўнымі дакументамі, уключаючы парадак выдачы архіўных даведак, выпісак і копій. У рамках другога, практычнага занятка, удзельнікі атрымалі магчымасць вывучыць функцыянал праграмнага модуля «Выкарыстанне» і асвоіць яго магчымасці.
На фота: Навучэнцы падчас правядзення заняткаў.
![]() |

