Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў метадычным семінары для бібліятэкараў упраўлення адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта

21 кастрычніка 2026 года загадчык сектара навукова-даследчай, грамадскай і выставачнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у рабоце метадычнага семінара для бібліятэкараў упраўлення адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

А.Зянько выступіла з дакладам «Сістэма адукацыі на беларускіх землях да 1917 года (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». У ходзе свайго выступлення Аксана Леанідаўна таксама азнаёміла аўдыторыю з гісторыяй архіва, складам яго фондаў, публікацыйнай, выставачнай і асветніцкай дзейнасцю.

На фота: Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько на семінары