Архівісты горада Ліды прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»
У Беларусі стартавала рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё». Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца аднаўленне участкаў лесу, якія пацярпелі ад летніх ураганаў і ўсыхання насаджэнняў. Да ініцыятывы ўжо далучыліся многія прадпрыемствы і арганізацыі краіны. Не застаўся ўбаку і калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». 21 кастрычніка 2026 г. супрацоўнікі архіва разам з супрацоўнікамі Лідскага міжраённага аддзела прымусовага выканання прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі. Яны высадзілі саджанцы бярозы на адным з участкаў Бердаўскага лясніцтва Лідскага лясгаса. Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць кожнаму чалавеку сваімі рукамі дакрануцца да клопату аб роднай прыродзе, што ў сваю чаргу ўносіць адчувальны ўклад у паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі саджанцаў |

