Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

БДАМЛМ на прэзентацыі выставы «Мінск – горад майго шчасця» ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага

15 кастрычніка 2026 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці выставы «Мінск – горад майго шчасця», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Барыса Аракчэева, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Выстава ўяўляе сабою рэтраспектыву твораў Барыса Аракчэева, прысвечаных сталіцы Беларусі. Асноўную частку экспазіцыі прадстаўляюць жывапісныя пейзажы і тэматычныя карціны, дапоўненыя графічнымі работамі і серыяй невялікіх эцюдаў 1957 г., на якіх адлюстраваны Мінск у розныя дзесяцігоддзі. На іх можна ўбачыць цэнтральныя вуліцы горада да іх сучаснай забудовы і рэканструкцыі, у розныя часы года, падчас свят, са сцягамі і дэманстрацыямі. Сам Барыс Аракчэеў лічыў Мінск месцам свайго шчасця – тут ён атрымаў мастацкую адукацыю, сустрэў каханне і паклаў пачатак мастацкай дынастыі сваёй сям’і.

 

1. А.А.Макаранка з Г.П.Ладзісавай і А.Б.Аракчэевай падчас адкрыцця выставы
2. Падчас выступлення старшыні Беларускага саюза мастакоў А.Г.Васілеўскага
3. Падчас выступлення Я.Б.Аракчэевай і А.Б.Аракчэевай