Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
13.10.2026 дзверы архіва расчыніліся для студэнтаў групы 67-ппа Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы». Навучэнцы не толькі пабывалі на займальнай экскурсіі, але і наведалі тэматычныя выставы. Архівісты правялі для моладзі сапраўдны экскурс у прафесію, распавёўшы пра тое, як уладкавана архіўная служба ў нашай краіне. Асаблівую ўвагу надалі гісторыі занальнага дзяржархіва ў Лідзе. Студэнты даведаліся шмат новага і правялі час з карысцю.
На фота: Навучэнцы і супрацоўнікі архіва падчас правядзення мерапрыемстваў
![]() |
![]() |


