Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Маладзёжным форуме Саюзнай дзяржавы «Памяць. Выбар. Адказнасць»

З 7 па 11 кастрычніка 2026 г. у Магілёве адбыўся маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы «Памяць. Выбар. Адказнасць».

У ім прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу, члены Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, маладзёжных палат пры парламентах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, маладыя гісторыкі, палітолагі, а таксама прадстаўнікі маладзёжных арганізацый і навуковай супольнасці дзвюх краін.

Маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы праводзіцца ў мэтах умацавання дружбы паміж моладдзю Беларусі і Расіі. Яго галоўныя задачы-выхаванне патрыятызму, захаванне агульнай гістарычнай памяці і абмеркаванне пытанняў рэалізацыі сумеснай маладзёжнай палітыкі. Ідэя форуму – выбудаваць дыялог з актыўнай моладдзю для выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў у патрыятычным выхаванні, гарманізацыі заканадаўства і распрацоўкі стратэгіі развіцця маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

8 кастрычніка на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» прайшла маладзёжная акцыя з ускладаннем кветак «Свечка памяці». Мерапрыемства аб’яднала ўдзельнікаў маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Памяць. Выбар. Адказнасць», а таксама кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў і Магілёўскага аблвыканкама.

Форум разгарнуўся адразу на некалькіх пляцоўках: пленарнае пасяджэнне прайшло ў Музеі Славы Магілёўшчыны, а тэматычныя секцыі – на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.

У другі дзень форуму ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова прайшла адкрытая лекцыя намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, д.г.н., прафесара В.В.Даніловіча.

«Захаванне гістарычнай памяці адыгрывае вызначальную ролю ў развіцці любой дзяржавы. Мы жывем у такі час, калі, на жаль, спробы скажэння і фальсіфікацыі гістарычнага мінулага выйшлі на якасна новы ўзровень. Таму правядзенне падобнага форуму, на які прыцягваецца моладзь, якая пазіцыянуе сябе гісторыкамі, палітолагамі, мае вельмі вялікае значэнне», — сказаў Вячаслаў Віктаравіч.

Падчас працы секцыі «Суверэннае развіццё ў эпоху гібрыдных выклікаў: кансалідацыя сэнсаў» загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) У.А.Калабаева выступіла з дакладам «Слаўныя дачкі магілёўскай зямлі: камсамолкі ў барацьбе з нацызмам», у якім падкрэсліла наступнае: «Подзвіг камсамолак магілёўскай зямлі — гэта не толькі ваенная старонка. Гэта сімвал самаахвярнасці, усвядомленага выбару на карысць жыцця і свабоды будучых пакаленняў. Яны даказалі, што паняцці «Радзіма» і «доўг» не з’яўляюцца абстракцыяй. Праз дзесяцігоддзі мы, нашчадкі, павінны захаваць памяць аб гэтых далікатных і адначасова непахісных дзяўчынах. Пакуль мы памятаем іх імёны і расказваем пра іх, іх подзвіг працягвае жыць».

Інфармацыйнае суправаджэнне форуму было прадстаўлена ў рэспубліканскіх СМІ:

«Наша раніца», АНТ
«Добрай раніцы, Беларусь», БТ-1

 

1. Падчас маладзёжнай патрыятычнай акцыі «Свечка памяці»
2. Падчас маладзёжнай патрыятычнай акцыі «Свечка памяці»
3. Падчас адкрыцця пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Памяць. Выбар. Адказнасць»
4. Намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы, к.г.н. С.М.Клішэвіч (у цэнтры), загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева (злева), магістрант БДУ I.У.Квашко (справа)
5. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева на ранішнім шоу Белтэлерадыёкампаніі «Добрай раніцы, Беларусь!»