Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Навучэнцы УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў» наведалі дзяржархіў у г.Баранавічы

9 кастрычніка 2026 г. навучэнцы УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы». Для іх правялі тэматычны ўрок, прысвечаны Дню архівістаў і архіўнай галіны ў г.Баранавічы. Навучэнцам расказалі пра гісторыю архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, пазнаёмілі з найбольш цікавымі архіўнымі дакументамі, прадэманстравалі фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны БДАКФФД. У завяршэнні для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы.

На фота: Падчас мерапрыемства