Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў дыялогавай пляцоўцы «Інстытут Прэзідэнцтва як фундамент дасягненняў і бяспекі»
9 кастрычніка 2026г. адбылася дыялогавая пляцоўка «Інстытут Прэзідэнцтва як фундамент дасягненняў і бяспекі», якая прайшла на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Гомеля».
На мерапрыемстве ў якасці аўтарытэтных экспертаў выступілі: дырэктар абласнога архіва Юрый Шастапалаў, старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Юрый Лебедзеў, першы сакратар Савецкага раённага камітэта г.Гомеля КПБ Сяргей Гарбачоў, сакратар па маладзёжнай палітыцы Гомельскага гаркама КПБ Антон Шаўчэнка, а таксама прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Галоўнымі ўдзельнікамі пляцоўкі сталі навучэнцы 9–11 класаў.
У сваім выступленні Юрый Шастапалаў пазнаёміў навучэнцаў з дакументальнымі фактамі складаных умоў фарміравання суверэннай Беларусі і пра тое, як інстытут прэзідэнцтва стаў выратавальным вектарам развіцця ў няпростыя дзевяностыя гады мінулага стагоддзя.
На дыялогавай пляцоўцы былі абмеркаваны тэмы захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў. Байцы сіл спецыяльных аперацый наглядна патлумачылі старшакласнікам, як забяспечваецца мір на нашай зямлі. Навучэнцы змаглі напрамую задаць пытанні, якія іх цікавілі.
Напрыканцы мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД «30 гадоў Канстытуцыі Беларусі».
![]() |
| 1. Выступ Ю.Шастапалава |
![]() |
![]() |
| 2-3. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі |



