Новы дырэктар – новыя справы!!!
8 кастрычніка 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага кіраўніка. Калектыву была прадстаўлена Ірына Аляксандраўна Кулікова.
Прадстаўленне правёў старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Максім Мікалаевіч Гурын. У сваёй прамове ён падкрэсліў ключавую місію архіва: Ён адзначыў галоўнае: дакументы – гэта гісторыя, якую неабходна беражліва захоўваць і памятаць. Максім Мікалаевіч пажадаў новаму дырэктару поспехаў і плённай працы!
У слове ў адказ Ірына Аляксандраўна Кулікова адзначыла, што архіў-гэта не проста месца захоўвання папер, а жывая гісторыя горада і лёсы людзей. Яна выказала ўпэўненасць, што разабрацца ва ўсіх тонкасцях ёй дапаможа дружны і дасведчаны калектыў архіва.
Ірына Аляксандраўна, сардэчна запрашаем у каманду! Удачы, натхнення і лёгкіх працоўных дзён!
![]() |
| 1. Злева направа Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Мікалаевіч Гурын, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Сталяроў, новы дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Ірына Аляксандраўна Кулікова. |
![]() |
![]() |
| 2-3. Калектыў архіва падчас прадстаўлення кіраўніка. |



