Дзень архівіста прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікi Беларусь
6 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню архівіста.
Дырэктар НАРБ А.А.Стуканава перад калектывам архіва зачытала загад аб правядзеннi комплекснай экспертызы каштоўнасці працоўных подзвігаў НАРБ за перыяд з 6 кастрычніка 2025 па 6 кастрычніка 2026 года. У гумарыстычнай форме была дадзена ацэнка работы ўсіх структурных падраздзяленняў НАРБ і ўручаны сертыфікаты іх кіраўнікам.
Працягам сустрэчы стала ўзнагароджанне работнікаў НАРБ. Ганаровымі граматамі архіва былi ўзнагароджаны:
– памочнік кіраўніка арганізацыі аддзела арганізацыйна-кадравай работы Кушнова Алена Уладзіміраўна;
– загадчык сектара па арганізацыі работы з карыстальнікамі чытальнай залы аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Лукомская Алена Пятроўна;
– вядучы архівіст сектара арганізацыі работы па падрыхтоўцы дакументаў да аблічбоўвання аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Сівец Марына Іванаўна;
– вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Брылёва Таццяна Ігараўна.
Падзякі НАРБ былi абвешчаны:
– вядучаму архівісту аддзела публікацый Гаўрыленка Кірылу Яўгенавічу;
– архівісту аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і аблічбоўкі дакументаў Голубеву Дзмітрыю Андрэевічу;
– вядучаму архівісту сектара экспертызы каштоўнасці дакументаў і апісання спраў дзяржаўных арганізацый аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Лук’янец Таццяне Сяргееўне;
– архівісту сектара планавання і метадычнай работы аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Зінчанка Артуру Аляксеевічу;
– архівісту сектара арганізацыі работы па падрыхтоўцы дакументаў да аблічбоўвання аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Рускевіч Карыне Яўгенаўне;
– архівісту сектара арганізацыі работы па паляпшэнні фізічнага стану дакументаў аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Жытковічу Максіму Генадзьевічу;
– вядучаму архівісту сектара па працы з дзяржаўнымі арганізацыямі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Абражэвіч Кацярыне Міхайлаўне.
Прыемным момантам для калектыву стала сустрэча з былым дырэктарам НАРБ А.К.Дземянюком, які з энтузіязмам адгукнуўся на запрашэнне наведаць урачыстае мерапрыемства. За ўзорнае кіраўніцтва Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, якаснае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыўнасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці архіва А.К.Дзямянюку быў уручаны нагрудны знак НАРБ «За заслугі».
Пасля ўзнагароджанне адбылося падвядзенне вынікаў месячнай акцыі «Нясумныя пятніцы», арганізаванай першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НАРБ. Акцыя была накіравана на згуртаванне работнікаў архіва, раскрыццё іх творчых і крэатыўных здольнасцяў. Пераможцы акцыі і ўсе яе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.
Напрыканцы ўрачыстага сходу работнік архіва Р.А.Хрыпаў выканаў для сваіх калег музычную кампазіцыю.
![]() |
| 1. Члены ЭПК па праверцы комплекснай экспертызы каштоўнасці працоўных подзвігаў НАРБ |
![]() |
| 2. Члены ЭПК па праверцы комплекснай экспертызы каштоўнасці працоўных подзвігаў НАРБ |
![]() |
| 3. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе |
![]() |
| 4. Узнагароджанне работнікаў НАРБ |
![]() |
| 5. Узнагароджанне работнікаў НАРБ |
![]() |
| 6. Узнагароджанне работнікаў НАРБ |
![]() |
| 7. Узнагароджанне работнікаў НАРБ |
![]() |
| 8. Узнагароджанне А.К.Дземянюка |
![]() |
| 9. Падвядзенне вынікаў акцыі «Нясумныя пятніцы» |
![]() |
| 10. Падвядзенне вынікаў акцыі «Нясумныя пятніцы» |
![]() |
| 11. Падвядзенне вынікаў акцыі «Нясумныя пятніцы» |
![]() |
| 12. Падвядзенне вынікаў акцыі «Нясумныя пятніцы» |
![]() |
| 13. Музычны нумар у выкананні Р.А.Хрыпава |













