Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Свята Тых, хто ведае Усё пра мінулае і беражліва Захоўвае яго для будучыні!

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» прайшоў урачысты сход калектыву, прымеркаваны да прафесійнага свята – Дня архівіста. Супрацоўнікі сабраліся, каб адзначыць значнасць сваёй працы па захаванні дакументальнай спадчыны і гісторыі.

Падчас мерапрыемства прагучалі словы падзякі на адрас спецыялістаў за іх крапатлівую працу, уважлівасць і адданасць справе. Урачыстая частка завяршылася цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

На фота: Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» на ўрачыстым сходзе