Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны Архівіст»
2 кастрычніка 2026 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» для навучэнцаў 5 класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Крычава» было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да прафесійнага свята Дня настаўніка «Настаўнік праз прызму часу».
Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала вучням пра прафесійнае свята Дня настаўніка. Гэтае свята аб’ядноўвае людзей, якія штодня аддаюць сябе патрэбнай для грамадства і краіны справе – выхаванню і навучанню дзяцей, падрыхтоўцы іх да жыцця ў сучасным грамадстве. У гэтай прафесіі няма выпадковых людзей. Даўно вядома простая ісціна: настаўнікамі працуюць людзі па пакліканні, якія маюць прыродны дар у гэтай няпростай справе. Настаўнік заўсёды навідавоку: на сваім працоўным месцы – у школьным класе, у грамадстве, дома, на вуліцы. На настаўнікаў раўняюцца бацькі і нярэдка для дзяцей настаўнік гэта прыклад для пераймання.
У чытальнай зале архіва дзецям была прадстаўлена стэндавая выстава па калекцыі малааб’ёмных фондаў асабістага паходжання «Прызванне – настаўнік», дзе быў прадстаўлены матэрыял пра выбітную жанчыну, прафесіянала сваёй справы, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь Банадысевай Вольгу Спірыдонаўну.
На экскурсіі па архівасховішчы, вядучы архівіст расказала і паказала навучэнцам, якія дакументы знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове.
![]() |
![]() |
| 1-2. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні мерапрыемства «Настаўнік праз прызму часу» |


