БДАМЛМ знаёміцца з музейнай экспазіцыяй завода «Луч»
30 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва агледзелі экспазіцыю Музея гадзіннікавай справы Беларусі Мінскага завода «Луч». Сучасная (з 2023 года) экспазіцыя сумяшчае расповяд гісторыі гадзіннікавай справы з дэманстрацыяй жывой прамысловай вытворчасці. Спецыялістаў БДАМЛМ асабліва зацікавілі архіўныя дакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, унікальныя лімітаваныя калекцыі («Спадарожнік ПС-1», «Мінск-МКС»), а таксама тэматычныя і патрыятычныя праекты (напрыклад, прысвечаныя Дню Перамогі; асабістыя гадзіннікі касманаўтаў, савецкіх маршалаў). Архівісты адзначылі стылёвасць і сучасны дызайн калекцый, прысвечаных Нацыяанальнаму акадэмічнаму тэатру імя Я.Купалы, пісьменнікам і мастакам, а таксама арыгінальнасць серыі «Мова», што была запушчана да Дня роднай мовы.
Работнікі музея і архівісты гатовы да культурнага супрацоўніцтва, у тым ліку з папулярызацыяй унікальных дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
![]() |
| 1. Гадзіннікі калекцыі «Мова» |
![]() |
| 2. У інтэрактыўнай частцы экспазіцыі Музея гадзіннікавай справы Беларусі |
![]() |
| 3. Агляд калецый гадзіннікаў завода «Луч» |
![]() |
| 4. Гадзіннікі калекцыі «Мова» |
![]() |
| 5. Агляд калекцый, прысвечаных культурным дзеячам |





