Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Да юбілею Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931—2016)

30 верасня 2026 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, навукоўца і грамадскага дзеяча Ніла Сымонавіча Гілевіча.

Ніл Сымонавіч належыць да пакалення беларускіх літаратараў, якія распачалі сваю дзейнасць у другой палове XX ст., але ў яго творчасці заўсёды прысутнічалі рысы класічнага пісьменства. Ён быў у першую чаргу цудоўным паэтам і той жа час пісаў прозу, займаўся драматургіяй, вывучаў фальклор, гісторыю беларускай літаратуры, перакладаў з іншых моў. У паэзіі Ніла Сымонавіча адначасова прысутнічаюць глыбокі лірызм і гумар, грамадзянскі пафас і філасофскае асэнсаванне жыцця, стылізацыя народна-песенных матываў і акадэмічнае багацце лексікі. Ён доўгі час уваходзіў у склад кіраўніцтва беларускага Саюза пісьменнікаў, быў народным дэпутатам, узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, быў распрацоўшчыкам Закона БССР аб мовах, прынятага 26 студзеня 1990 г.У 1991 г.Ніл Сымонавіч атрымаў ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва маецца фонд 533 асабістага паходжання, у якім захоўваюцца архіўныя дакументы паэта, у тым ліку рукапісы, публікацыі, рэцэнзіі, прыватная і афіцыйная карэспандэнцыя і г.д. – усяго 5737 дакументаў. Апроч гэтага, дакументы, звязаныя з імям Ніла Сымонавіча, прысутнічаюць у іншых фондах архіва-музея. У іх адлюстраваны не толькі вехі яго біяграфіі, але і цэлы пласт не далёкага мінулага нашай краіны. Запрашаем навукоўцаў, гісторыкаў і літаратуразнаўцаў, а таксама ўсіх зацікаўленых у вывучэнні беларускай культуры да працы з дакументальнай спадчынай Ніла Сымонавіча.

 

1. Ніл Гілевіч (1980-я, фота У.Крука)
2. Рыгор Фамічоў, Ніл Гілевіч, Максім Танк, Рыгор Семашкевіч, Рыгор Барадулін у Гродна (1980-я)
3. Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Вязынцы (1990)