Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні мерапрыемства з вучнямі ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 28 верасня 2026 года для навучэнцаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню», галоўнымі задачамі якога з’яўляліся: фарміраванне каштоўнасных адносін да міру, свабоды і незалежнасці як галоўных здабыткаў беларускай дзяржавы, а таксама садзейнічанне ўсведамленню асабістай адказнасці кожнага вучня за будучыню сваёй краіны і гатоўнасці ўносіць уклад у яе росквіт.

Падчас мерапрыемства навучэнцам установы адукацыі быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства