Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»

24-25 верасня 2026 года ў Крычаве прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну». Мерапрыемства прымеркавана да 890-годдзя раённага цэнтра. Сярод удзельнікаў – навуковыя дзеячы і прафесійныя гісторыкі з Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Усіх іх аб’яднаў Крычаў і яго шматвяковая гісторыя.

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці». З дакладам на тэму «Знаходкі палеафауны ў наваколлях г.Крычава» выступіў загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксандр Петухоў. Відэадаклад на тэму «Санітарна-эпідэміялагічнае становішча ў Крычаўскім раёне пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі» прадставіў архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксей Швыроў.

Мерапрыемства прадэманстравала багацце і шматграннасць гісторыі Крычаўскага раёна, у тым ліку і на аснове архіўных дакументаў. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў, у які ўвойдуць найлепшыя даклады ўдзельнікаў.

Пасля завяршэння канферэнцыі Аляксандр Петухоў наведаў калег з установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве». У падарунак магілёўскім архівістам была перададзена кніга «Крычаў. Ёсць маленькі горад над Сожам…».

 

1. Вокладка праграмы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».
2-3. Выступленне загадчыка аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксандр Петухоў.
4. Уручэнне кнігі «Крычаў. Ёсць маленькі горад над Сожам…».