Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень бяспекі ў Цэнтральнай лабараторыі: мерапрыемствы прайшлі ў межах Тыдня нулявога траўматызму

23–24 верасня 2026 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных бяспечнай працы і бяспечнай жыццядзейнасці.

Напярэдадні ў даступным для супрацоўнікаў месцы быў размешчаны стэнд з інфармацыйнымі матэрыяламі пра адпрацоўку планаў эвакуацыі людзей пры пажары і дзеянні ва ўмовах нештатных сітуацый. Таксама была праведзена трэніроўка пажарнай дружыны.

На агульным сходзе працоўнага калектыву дырэктар лабараторыі С.І.Мязга расказаў пра мэты Адзінага дня бяспекі. Галоўны інжынер У.А.Вітушка азнаёміў супрацоўнікаў з парадкам дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, ва ўмовах нештатных сітуацый і пры аказанні першай дапамогі. Супрацоўнікам былі прадэманстраваны навучальныя ролікі МНС пра правілы эвакуацыі з адміністрацыйнага будынка і гандлёвага цэнтра, а таксама пра прымяненне сродкаў індывідуальнай абароны (СІА).

З работнікамі лабараторыі праведзена практычная трэніроўка па дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, уключаючы адпрацоўку эвакуацыі ў выпадку пажару.

Акрамя таго, былі правераны тэхнічны стан першасных сродкаў пажаратушэння, наяўнасць і стан індывідуальных сродкаў абароны і іншых сродкаў грамадзянскай абароны, а таксама вядзенне журналаў уліку інструктажоў па ахове працы.

 

1. Дырэктар лабараторыі С.І.Мязга інфармуе супрацоўнікаў пра мэты Адзінага дня бяспекі.
2. Галоўны інжынер У.А.Вітушка дэманструе парадак прымянення самавыратавальніка.
3. Адпрацоўка эвакуацыі з будынка.
4. Галоўны інжынер У.А.Вітушка правярае вядзенне дакументацыі па ахове працы.