Акцыя «Архівы– Школе» ў БДАНТД

15 верасня ў межах акцыі «Архівы – Школе» Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №190 г.Мінска».
Рабяты азнаёміліся з дакументамі архіва і правялі здымку роліка для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе-конкурсе дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2026».
Выстава-конкурс праводзіцца ў мэтах патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; павышэння ў навучэнцаў цікавасці да архітэктуры роднага краю, папулярызацыі будаўнічай галіны, фарміравання пазітыўнага іміджу прафесіі будаўніка, працоўных і інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей у будаўніцтве, развіцця дзіцячай архітэктурна-мастацкай творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.
Акрамя таго, юныя даследчыкі пазнаёміліся з гісторыяй будынка архіва, а таксама наведалі архівасховішчы, даведаліся пра віды навукова-тэхнічнай дакументацыі і асаблівасці яе захоўвання.