Экскурсія для трэцяга ўзросту па літаратурна-дакументальнай выставе «Іду да вершаў пешшу…» у БДАМЛМ
16 верасня 2026 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) завіталі прадстаўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Заводскага раёна г.Мінска, каб пабачыць дакументы, прадстаўленыя на выставе «Іду да вершаў пешшу…», прысвечанай 90-годдзю паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. На сустрэчы вялася размова пра творчы лёс паэта як прадстаўніка знакамітага філалагічнага пакалення. Увагу наведвальнікаў прыцягнулі шматлікія зборнікі вершаў Г.Бураўкіна – часцей за ўсё невялікія па памерах, але напоўненыя каштоўным зместам, яны не страчваюць сваёй шчырасці і праз дзесяцігоддзі. На экспазіцыі прадстаўлены кнігі, якія паэт падпісваў і дарыў блізкім яму людзям: С.Грахоўскаму, А.Куляшову, Н.Гілевічу, А.Каўку, В.Коўтун і інш. Наведвальнікі былі здзіўлены, убачыўшы дакументы, якія адлюстроўваюць дзейнасць Г.Бураўкіна як сцэнарыста: кінасцэнар непастаўленага ў 1970-я гг. фільма «Брат» (пра К.Э.Дзяржынскага), пераклад для Тэатра імя Я.Купалы п’есы Б.Брэхта «Што той салдат, што гэты» (1969), фота са здымачнай пляцоўкі дакументальнага фільма «Полымя» (рэж. В.Чацверыкоў, 1974) і інш. Куратар выставы Н.Мізон прапанавала групе наведвальнікаў паразважаць пра адзнакі сцэнарнай работы Гнадзя Бураўкіна: глыбокі лірызм, драматызм і гістарычную дакладнасць.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст Н.Мізон прадстаўляе выставу «Іду да вершаў пешшу…» |
![]() |
| 2. Падчас экскурсіі па выставе «Іду да вершаў пешшу…» |

