Аб адкрыцці віртуальнай выставы, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук А.С.Рубанава

Рубанаў Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся 12 верасня 1936 г. у Слуцку. У 1953 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаўшы дыплом з адзнакай, малады спецыяліст быў накіраваны на працу ў Інстытут фізікі Акадэміі навук БССР, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да акадэміка. З 1978 года і да канца жыцця быў загадчыкам лабараторыі аптычнай галаграфіі Інстытута фізікі ім.Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З’яўляецца аўтарам больш за 300 публікацый, 2-х манаграфій, 35 вынаходак і патэнтаў, лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР (1976) і СССР (1982).

Выстава размешчана на сайце архіва і даступна па спасылцы.

 

Рубанаў Аляксандр Сяргеевіч