Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь ў «Мінскім паўмарафоне – 2026»
6 верасня 2026 г. адбыўся міжнародны Мінскі паўмарафон, у якім прынялі ўдзел больш за 25 тысяч чалавек з 41 краіны. Традыцыйна работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) таксама прынялі ўдзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве.
Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок удзельнічаў у забегу на дыстанцыю 10 км. У гэтым годзе добрую традыцыю спартыўнага ладу жыцця падтрымалі і маладыя спецыялісты НАРБ. Архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ А.В.Кухарэнка пераадолеў дыстанцыю ў 5 км.
Спартыўнае мерапрыемства традыцыйна было арганізавана на высокім узроўні, выклікала станоўчыя эмоцыі і добрыя ўражанні ў яго ўдзельнікаў.
![]() |
| 1. Удзельнік Мінскага паўмарафона – намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок |
![]() |
| 2. Удзельнік Мінскага паўмарафона – намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок |
![]() |
| 3. Удзельнік Мінскага паўмарафона – намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок |
![]() |
| 4. Удзельнік Мінскага паўмарафона – архівіст НАРБ А.В.Кухарэнка |
![]() |
| 5. Удзельнік Мінскага паўмарафона – архівіст НАРБ А.В.Кухарэнка |




