Дэманстрацыя фільма «Дзень Незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці» занальным дзяржаўным архівам у Кобрыне
1 верасня 2026 года дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» Юлія Закірава прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у сярэдняй школе №1 г.Кобрына.
У сваім выступленні Закірава Ю.У. павіншавала школьнікаў і педагогаў з пачаткам навучальнага года, пажадаўшы сумеснай прадуктыўнай працы і яркіх дасягненняў.
Пасля афіцыйнай часткі, на ўроку ведаў для навучэнцаў 9-11 класаў дырэктар архіва арганізавала прагляд дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, які выклікаў жывую цікавасць у прысутных.
Мерапрыемства садзейнічала ўмацаванню партнёрскіх адносін паміж архівам і школай.
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара архіва Юліі Закіравай перад вучнямі |
![]() |
| 2. Дырэктар архіва Юлія Закірава на ўрачыстай лінейцы |
![]() |
| 3. Вучні за праглядам фільма |


