Наведванне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сярэдняй школы №27 г. Мінска ў Дзень ведаў

1 верасня 2026 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» прадстаўнікі НГА Беларусі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа №27 г. Мінска». Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў стаў ганаровым госцем на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку новага навучальнага года і ўручыў установе памятны падарунак – навукова-папулярную кнігу з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», прысвечаную жыццю і творчасці беларускага духоўнага пісьменніка, багаслова, паэта, драматурга і перакладчыка Сімяона Полацкага.

Намеснік дырэктара Сяргей Рындзін правёў для вучняў 8-га класа першы ўрок на тэму «Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!». Дадзеная тэма, вызначаная Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, накіравана на ўмацаванне павагі юных грамадзян да дасягненняў нашага народа і захавання спадчыны для будучых пакаленняў. Асаблівая ўвага была звернута на велізарныя дакументальныя багацці, якія захоўвае НГА Беларусі. Рындзін С.М. паказаў копіі архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць школьнае жыццё юных мінчан сто гадоў таму, – школьны дзённік, класны журнал, вучэбную праграму і іншыя матэрыялы аб школьным побыце мінулых часоў.

НГА Беларусі выказвае шчырую падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву сярэдняй школы №27 г.Мінска (і асабіста дырэктару Марыне Барысаўне Міхайлічэнка) за гасцінны прыём.

 

1. На ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №27 г.Мінска, прысвечанай пачатку новага навучальнага года
2. На ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №27 г.Мінска, прысвечанай пачатку новага навучальнага года
3. Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М. Рындзін праводзіць першы ўрок у сярэдняй школе №27 г.Мінска