Адзіны дзень інфармавання ў Цэнтральнай лабараторыі
20 жніўня 2026 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся адзіны дзень інфармавання па тэме «Экалагічная культура – адказнасць кожнага».
З дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у галіне захавання прыроднага навакольнага асяроддзя, стварэння камфортных і бяспечных умоў для жыцця, а таксама існуючымі праблемамі і адказнасцю грамадзян за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства азнаёміў памочнік кіраўніка У.Л.Клюйко, які выкарыстаў акрамя матэрыялаў, рэкамендаваных Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і мясцовыя прыклады.
На заканчэнне, быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», створаны БДАККФД.
На фота: Калектыў лабараторыі на праглядзе дакументальнага фільма.
![]() |
