У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 20 жніўня 2026 г. адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Экалагічная культура – адказнасць кожнага».

Перад працоўным калектывам выступіў дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў. У аснову яго даклада ляглі інфармацыйныя матэрыялы, падрыхтаваныя Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У ходзе выступлення асветлены такія актуальныя пытанні, як стан ляснога фонду нашай краіны, аднаўленне балот, ахова жывёльнага свету, прадухіленне забруджвання атмасфернага паветра і водных рэсурсаў, экалогія асяроддзя пражывання, удзел насельніцтва ў асобным зборы цвёрдых камунальных адходаў, адказнае абыходжанне з жывёламі.

 

1. Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
2. Калектыў НГА Беларусі