Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

20.08.2026 Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе прыняў групу вучняў трэцяга па восьмы класы з ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Ліды». Для гасцей арганізавалі тэматычны занятак «Знаёмства з архівам» і аглядную экскурсію па установе. Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра структуру дзяржаўных архіваў Беларусі і іх задачы. Асаблівую ўвагу надалі гісторыі Лідскага занальнага дзяржаўнага архіва, падрабязна спыніўшыся на асноўных напрамках яго працы. Таксама навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Мерапрыемства дало магчымасць дзецям атрымаць новыя веды з карысцю для сябе.

На фота: Школьнікі падчас правядзення мерапрыемстваў.