Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
18.08.2026 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 2-6 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 14 г.Ліды». Для школьнікаў быў праведзены ўрок на тэму «Знаёмства з архівам» і арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Архівісты распавялі школьнікам аб дзяржаўных архіўных установах нашай краіны і патлумачылі іх функцыі. Асаблівую ўвагу надалі гісторыі Лідскага занальнага дзяржаўнага архіва, дэталёва асвятліўшы ключавыя напрамкі яго дзейнасці. Акрамя таго, школьнікі сталі гледачамі дакументальнага фільма «Тая самая якасць. Галоўная страва беларуса», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Мерапрыемства прайшло эфектыўна і дазволіла дзецям атрымаць новыя веды з карысцю для сябе.
На фота: Школьнікі падчас правядзення мерапрыемстваў.
![]() |
