Урачыстае прывітанне маладога спецыяліста ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

11 жніўня 2026 года калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ўрачыста павітаў маладога спецыяліста – Ксенію Уладзіміраўну Кошман – выпускніцу ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па спецыяльнасці «Гісторыя (Археалогія)». Ад усіх супрацоўнікаў у яе адрас былі выказаны самыя цёплыя словы і віншаванні з пачаткам працоўнай дзейнасці, а таксама пажаданні быць вернай абранай прафесіі і актыўным удзельнікам грамадскага жыцця калектыву.

На фота: супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна з маладым спецыялістам (Кошман К.У. – у першым радзе другая справа).