З архівасховішча на трыбуну: архівісты Маладзечна правялі выходныя на пляжным футболе

У мінулыя выхадныя, 8 і 9 жніўня, калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна зладзіў сабе актыўную перазагрузку. Замест звыклай цішыні сховішчаў і зверкі фондаў супрацоўнікі адправіліся на стадыён у парк ім. Перамогі – у якасці заўзятараў.

Нагодай стаў вырашальны чацвёрты тур і суперфінал чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе. Для архівістаў гэта стала выдатнай магчымасцю выдыхнуць, ўмацаваць карпаратыўны дух па-за працоўных сцен. Тым больш што на хатнім пяску выступаў мясцовы дэбютант турніру-ПФК «Металург», за якім было асабліва цікава назіраць.

Спартыўная праграма не падкачала: сонца, напал запалу і выдатная атмасфера на трыбунах. Па выніках суперфіналу чэмпіёнскі тытул заслужана заваяваў віцебскі «Юркас-Вітаблспорт», срэбра дасталася камандзе «Шчучын», а бронза з’ехала ў Магілёў разам з мясцовым цэнтрам алімпійскага рэзерву (ЦАР).

У архіўным асяроддзі, дзе ільвіную долю часу займае карпатлівая і ўседлівая праца з дакументамі, такія выхады ў свет — лепшая прафілактыка прафесійнага выгарання, калі калегі разам перажываюць за забіты гол.

Дарэчы, спартыўны сезон у Маладзечне яшчэ не скончаны: 22-23 жніўня горад прыме розыгрыш Кубка Беларусі. Так што ў супрацоўнікаў архіва ёсць выдатная нагода зноў адправіцца ў фанацкі сектар.

 

1-3. Падчас спартыўнага мерапрыемства