Аб правядзенні экскурсій ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
30 і 31 ліпеня 2026 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены чарговыя экскурсіі для дзяцей, якія знаходзяцца ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Спартакавец», арганізаваным на базе сярэдняй школы №6 г.Віцебска імя А.Я.Белахвосцікава.
Пры правядзенні экскурсій акцэнт быў зроблены на выкарыстанні дакументаў архівам і арганізацыі даследчай дзейнасці ў ім. Дзеці азнаёміліся з выданнямі і выставамі архіўных дакументаў, атрымалі інфармацыю аб тым, як арганізаваць пошук звестак у архівах Беларусі. Падчас наведвання аднаго з архівасховішчаў ўбачылі на свае вочы як арганізавана захоўванне дакументаў і атрымалі дадатковую інфармацыю пра гэта.
Мерапрыемствы праведзены ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».
![]() |
![]() |
![]() |
| 1–3. У чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |
![]() |
| 4. У адным з архівасховішчаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |



