Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй жонцы ў Брагінскі раён
У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Мікітавіча Цяцерына (Цяцеры) ад 25 лютага 1944 года (Ф.186 Воп.3 Спр.92 Арк.166-166адв) ў вёску Ясяні Брагінскага раёна. Пісьмо змястоўвае наступныя радкі:
«Пасылаю табе, Ксеня, сваё прывітанне, а таксама прывітанне дзеткам – Соне, Пеце і Валодзе і яшчэ прывітанне татуле і матуле, сваяку Валодзе, Алёне і Ане і ўсім дзеткам. Перадайце прывітанне маёй радне, бацьку і маці, прывітанне зяцю Сцёпе і сястры Анюце, братавай плям[енніцы] і ўсім астатнім.
Паведамляю, што я пакуль адпачываю, але пісьмы пісаць пакуль нельга было. Вандраваў з месца на месца. Зараз спыніўся ў гор. Бранску ў шпіталі легкараненых. Здароўем адчуваю сабе нічога, так што аба мне не турбуйцеся».
На сайце «Памяць народа» (pamyat-naroda.ru) зазначана, што Васіль Цяцерын 1899 года нараджэння ваяваў у складзе 215-га армейскага запаснога стралковага палка. У снежні 1943 года быў паранены, а пасля лячэння ў шпіталі залічаны ў 76-ю горна-стралковую дывізію. Загінуў 30 кастрычніка 1944 года. Згодна з дадзенымі з пагаспадарчай кнігі на вёскуЯсяні за 1944-1946 гады (Ф.203 Воп.3 Спр.2 Арк.206адв), сын Васіля Цяцерына Пётр памёр.
![]() |
![]() |
| 1-2. ЗДАРэч Ф.186 Воп.3 Спр.92 Арк.166-166адв |

