Аб узнагароджанні супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Сёння ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» свята. Свой 25-гадовы стаж працы адзначае архівіст 1 катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Шыманава Таццяна Васільеўна. 27 ліпеня 2001 года Таццяна Васільеўна пачала сваю працоўную дзейнасць у архіве і працягвае яе праз 25 гадоў.
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Фралоў Сяргей Аляксандравіч павіншаваў Таццяну Васільеўну і ўручыў Падзяку за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, працяглую бездакорную працу, важкі ўклад у гісторыю развіцця архіўнай галіны і ў сувязі з 25-годдзем работы ва ўстанове.
Калектыў архіва таксама выказвае шчырую падзяку і глыбокую павагу за ўклад у станаўленне і развіццё архіўнай справы, за часцінку душы, якую Таццяна Васільеўна ўкладвае ў сваю працу.
Жадаем ёй моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, шчасця і яшчэ многія гады заставацца часткай нашага калектыву.
![]() |
| 1. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Фралоў Сяргей Аляксандравіч уручае Падзяку архівісту 1 катэгорыі Шыманавай Т.В. |
![]() |
| 2. Фота з калектывам |

