«Запаведны, рэліктавы лес» – да 485-годдзя з дня аб’яўлення лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

 

У 2026 г. спаўняецца 485 гадоў з дня аб’яўлення лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Белавежская пушча спакон веку славілася разнастайнасцю і багаццем дзічыны. У 1409 г. перад паходам на Тэўтонскі ордэн вялікі князь літоўскі Вітаўт, з мэтай нарыхтоўкі мяса для стотысячнага войска, арганізаваў тут самае каласальнае паляванне за ўсю гісторыю рэліктавага лесу. У 1541 г. пры вялікім князе літоўскім і каралі польскім Жыгімонце I Старым Белавежская пушча была афіцыйна аб’яўлена вялікакняскім паляўнічым заказнікам. Пры каралю Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыі ў пушчы ствараецца зубрагадавальнік, дзе заўсёды ўтрымліваецца статак зуброў на выпадак прыезду караля з каранаванымі гасцямі. Шмат шкоды нанёс пушчы апошні кароль Рэчы Паспалітай – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, яго паляванні ператварыліся ў элемент палацавых забаў.

У 1775 г. Белавежская пушча ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З расейскіх цароў першым наведаў Белавежскую пушчу для палявання Аляксандр II. За час гэтага трохдзённага палявання адных зуброў было забіта 28 асобін, не гаворачы ўжо аб іншых жывёлах.

У савецкі перыяд паляванне ў Белавежскай пушчы праводзілася для партыйнай эліты, замежных дэлегацый і ў навуковых мэтах.

У нашы дні паляванне праводзіцца толькі з мэтай захавання экасістэмы або навуковай селекцыі, таксама з’явіліся яе альтэрнатыўныя форма – гэта фотапаляванне і экалагічны турызм.

На YouTube-канале БДАКФФД да 485-годдзя аб’яўлення лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам размешчаны промаролік да выставы «Запаведны, рэліктавы лес».

У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 700 адзінак уліку фотадакументаў з 1885 па 2023 г. і каля 190 адзінак уліку кінадакументаў з 1946 па 2024 гг., звязаных з гісторыяй Белавежскай пушчы. Пры гэтым больш за 60 адзінак уліку фотаздымкаў прысвечаны паляванням прадстаўнікоў дынастыі Раманавых.

Сярод кінадакументаў трэба адзначыць сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» (у №15-16 за 1946 г. паказаны кадры, зробленыя падчас перадачы пяці зуброў з польскага боку Белавежскай пушчы ў БССР). Тут таксама прадстаўлены фільмы пра Белавежскую пушчу, пачынаючы з 1947 г. і да нашых дзён, сюжэты штотыднёвай праграмы «Контуры» і тэлеперадач Карані», «Terra incognita» і «Всё путём».

Паляванне ў Белавежскай пушчы было не адным са спосабаў здабычы дзічыны, яно з’яўлялася сімвалам улады і статусу. У нашы дні гэты рэліктавы лес мае статут аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут праводзяцца маніторынгі і мерапрыемствы па абароне рэдкіх відаў жывёл і раслін, аднаўленні гідралагічнага рэжыму і пашырэнні зон абсалютнага спакою.

 

1. Арх.№0-038944 Кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі са світай на паляванні ў Белавежскай пушчы
31 жніўня 1784 г. /рэпрадукцыя/. З фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна
2. Арх. №0-038962 Імператар Мікалай II, вялікія князі Міхаіл Аляксандравіч, Уладзімір Аляксандравіч і іншыя каля зубра, забітага падчас палявання ў Белавежскай пушчы
1900 г., Гродзенская губ. З фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна
3. Арх. №0-038961 Вялікі князь Міхаіл Мікалаевіч са світай падчас палявання ў Белавежскай пушчы
1900 г., Гродзенская губ. З фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна
4. Арх. №0-139448 Польскія турысты ў Белавежскай пушчы
1935 г., Беластоцкае ваяводства. Фотатэка Нацыянальнага парку «Белавежская пушча»
5. Арх. №0-095614 Кінааператар кінастудыі «Беларусьфільм» М.С.Бяроў, рэжысёр Ф.В.Блажэвіч і іншыя на здымках 1-га дакументальнага фільма пра Белавежскую пушчу
1946 г., Брэсцкая вобл. Калекцыянер М.Бераў
6. Арх. №0-128924 Фенолаг-назіральнік Беларускага дзяржаўнага запаведніка «Белавежская пушча» У.Дацкевіч падчас назірання за гняздом арла-карліка
/1950-я гг./, Брэсцкая вобл. Калекцыянер І.Пікман
7. Арх. №0-129014 Ваўкі ў забітага імі дзіка ў Беларускім дзяржаўным запаведніку «Белавежская пушча»
/1950-я гг./, Брэсцкая вобл. Калекцыянер І.Пікман
8. Арх. №0-074869 Зубр – насельнік Беларускага дзяржаўнага запаведніка «Белавежская пушча»
25 ліпеня 1951 г., Брэсцкая вобл. Фотахроніка БелТА, В.Лупейка, У.Герман
9. Арх. №0-074880 Царыца-хвоя ў Беларускім дзяржаўным запаведніку «Белавежская пушча»
27 ліпеня 1951 г., Брэсцкая вобл. Фотахроніка БелТА, В.Лупейка, У.Герман
10. Арх. №0-051244 Статак аленяў у Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча»
13 студзеня 1963 г., Брэсцкая вобл. Фотахроніка БелТА, В.Герман
11. Арх. №0-061268 Удзельнікі Усесаюзнай нарады, арганізаванай Беларускім аддзяленнем Усесаюзнага батанічнага таварыства, знаёмяцца з раслінным светам Белавежскай пушчы
9 чэрвеня 1966 г., Брэсцкая вобл. Фотахроніка БелТА, В.Герман
12. Арх. №0-089724 Загадчык філіяла Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча» С.М.Ваяўкін і навуковы супрацоўнік аддзела заалогіі АН БССР, кандыдат біялагічных навук Ю.А.Вязовіч вядуць назіранне за гняздоўямі дзікіх качак
11 жніўня19. Фотахроніка БелТА, В.Герман
13. Арх. №C1-0213 Лясны вадаём у Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча»
1974 г., Брэсцкая вобл. Калекцыянер М. Ананьін
14. Арх. №C1-0227 Егер напаўняе сенам кармушку для дзікіх жывёл у Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча»
1974 г., Брэсцкая вобл. Калекцыянер М. Ананьін
15. Арх. №0-136792 Вучні Камянюцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна, члены навуковага таварыства пад кіраўніцтвам дырэктара Музея прыроды «Белавежская пушча» П.К.Міхалевіча даглядаюць маладую ласіху Машку
Чэрвень 1988 г., Брэсцкая вобл. Фотатэка БелІнформ, Л.Кліманскі, Э.Кабяк
16. Арх. №0-169840 Цар-дуб у Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча»
1989 г., Брэсцкая вобл., Калекцыянер В.Мяжэвіч
17. Арх. №E025684 Дзед Мароз і Снягурка ля галоўнага ўваходу ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»
Снежань 2003 г., Брэсцкая вобл. Фотахроніка БелТА, Р.Кабяк
18. Арх. №E083334 Погляд на тэрыторыю Нацыянальнага парка «Белавежская пушча»
2009 г., Брэсцкая вобл. Фотахроніка БелТА, В.Чэберкус
19. Арх. №E038203 Падчас кармлення зуброў у Нацыянальным парку «Белавежская пушча»
3 студзеня 2011 г., Брэсцкая вобл. Фотатэка рэдакцыі газеты «Рэспубліка», Ю.Мазалеўскі
20. Арх. №E066159 Погляд на балота Дзікае на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», унесенае ў спіс водна-балотных тэрыторый, якія ахоўваюцца Рамсарскай канвенцыяй, і атрымала статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння
2018 г., Брэсцкая вобл. Фотатэка рэдакцыі часопіса «Родная прырода», А.Кляшчук