ХРОНІКА БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ: КІНАЛЕКТАРЫЙ У ДЗЯРЖАЎНЫМ АРХІВЕ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

 

6 ліпеня 2026 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылася прэзентацыя і паказ новага дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Карціна створана пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў рамках маштабнага рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў» і прымеркавана да галоўнай гістарычнай даты краіны – 3 ліпеня.

Фільм уяўляе сабой маштабную кінастужку, якая адлюстроўвае ключавыя вехі гісторыі беларускага народа на працягу ХХ і пачатку ХХI стагоддзяў: падзеі Першай сусветнай вайны, асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва ў 1920–1930-я гады, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе, барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мінска 3 ліпеня 1944 года, цяжкія гады пасляваеннага аднаўлення, маштабнае прамысловае будаўніцтва 1960–1970-х гадоў, працэсы станаўлення і ўмацавання незалежнасці сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Асаблівы акцэнт аўтары фільма зрабілі на ролі Першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў фармаванні, развіцці і ўмацаванні інстытутаў суверэннай беларускай дзяржаўнасці.

Паказ фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» выклікаў жывы водгук у калектыву дзяржархіва. Стужка наглядна дэманструе: шлях да незалежнасці быў цярністы, але сёння беларусы ўпэўнена будуюць сваю будучыню ў мірнай, моцнай і суверэннай краіне.