У КРУГУ КАЛЕКТЫВА: У ДЗЯРЖАЎНЫМ АРХІВЕ МIНСКАЙ ВОБЛАСЦІ АДЗНАЧЫЛІ 88-Й ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

 

2 ліпеня ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Падзея прымеркавана да знакавай даты – дня нараджэння ўстановы, які афіцыйна святкуецца 5 ліпеня.

Менавіта ў гэты дзень, у 1938 годзе была прынята пастанова Прэзідыума ЦВК БССР, якая паклала пачатак гісторыі ўстановы. За дзесяцігоддзі працы створаны трывалы дакументальны падмурак, ператварыўшы ўстанову ў ключавога захавальніка памяці цэнтральнага рэгіёна. Традыцыя штогод сустракаць гэтую святочную дату ў пачатку ліпеня — гэта не проста даніна павагі мінуламу, але і цудоўная традыцыя падводзіць вынікі, планаваць планы і дзякаваць камандзе за штодзённую старанную працу.

Падчас святочнага мерапрыемства ў адрас калектыва прагучалі словы падзякі і пажаданні на далейшую старанную працу. Кіраўніцтва ўстановы асабліва падкрэсліла, што добрасумленная праца і высокія прафесійныя вынікі кожнага супрацоўніка заўсёды знойдуць належны водгук.

Яркім і запамінальным момантам сустрэчы стала творчая праграма, падрыхтаваная супрацоўнікам аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і інфармацыйна-пошукавых сістэм Святланай Аляксандраўнай Ламавой. У відэароліку прагучалі аўтарскія чатырохрадкоўі аб усіх аддзелах і іх супрацоўніках. Творчую частку дапоўніў гумарыстычны відэаролік з музычным суправаджэннем, які выклікаў шмат усмешак і падарыў калектыву выдатны святочны настрой.

Галоўнай часткай урачыстасці стала цырымонія ўзнагароджання. Пад апладысменты калектыву за добрасумленную працу, прафесійнае і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў заслужаныя падзякі былі ўручаны супрацоўнікам установы:

Леановіч Марыі Андрэеўне, вядучаму архівісту аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;

Махнач Вользе Мікалаеўне, архівісту аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;

Кірэевай Алене Генадзеўне, архівісту аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;

Дзенісенка Марыне Георгіеўне, архівісту аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду;

Кучаравай Валерыі Валер’еўне, архівісту аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Святочнае мерапрыемства падарыла камандзе архівістаў зарад пазітыўных эмоцый і цудоўнага настрою.

На фота: Падчас мерапрыемства