Аб удзеле работнікаў БДАКФФД у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – дата сакральная. У гэтым годзе г.Дзяржынск святкуе не толькі Дзень Незалежнасці, але і 880-годдзе з дня заснавання горада.
У святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г.Дзяржынску прынялі ўдзел і работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД): у мітынгу, а таксама і ў святочнай праграме «Памяць беларускай зямлі», прысвечанай 82-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне дырэктарам архіва Ганчаром А.М. і намеснікам дырэктара Аляшкевіч Т.І. быў ускладзены кошык кветак на брацкіх могілках.
Галоўнае дзяржаўнае свята аб’яднала прадстаўнікоў мясцовай улады, калектывы ўстаноў і арганізацый, працоўных калектываў, кіраўнікоў сілавых структур, ваеннаслужачых, дзяцей і моладзь, ветэранаў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў.
Святочны дзень быў адзначаны яшчэ адной важнай падзеяй: трое работнікаў БДАКФФД былі прыняты ў рады РГА «Белая Русь».
Кульмінацыяй свята стаў удзел работнікаў архіва ў традыцыйнай акцыі «Праспяваем гімн разам».
Незалежнасць нашай дзяржавы заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Гэтае свята прасякнута пачуццём бязмежнай падзякі тым, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў нашу зямлю і падарыў нам свабоду.
![]() |
| 1.Дырэктар архіва БДАКФФД А.М.Ганчар і намеснік дырэктара Т.І.Аляшкевіч на ўскладанні кветак на брацкіх могілках г.Дзяржынск |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. Калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г.Дзяржынску |



