Віртуальная выстава дакументаў «Арляняты: Мільёны дзіцячых жыццяў у пякельным полымі вайны» дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці

Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Арляняты: Мільёны дзіцячых жыццяў у пякельным полымі вайны», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У 1975 г. на старонках газеты «Віцебскі рабочы» былі апублікаваны апавяданні пра піянераў і школьнікаў Віцебшчыны – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы пра юных герояў былі сабраны дзякуючы дацэнту Віцебскага педінстытута імя С.М.Кірава Н.І.Дарафеенка пры дапамозе работнікаў абкама камсамола, абласнога краязнаўчага музея, абласнога Палаца піянераў, Аршанскага гарадскога Дома піянераў, Расонскага музея і рэдакцыі газеты.

Гісторыі са старонак газеты распавядалі не толькі пра баявыя подзвігі юных удзельнікаў вайны, але і давалі кароткія біяграфічныя звесткі.

На трэцяй па ліку выставе з цыкла «Арляняты» прадстаўлены матэрыялы артыкулаў пра юных патрыётаў Віцебшчыны, апублікаваныя на старонках газеты «Віцебскі рабочы» ў 1975, 1977 і 1978 гг.