Аб правядзенні сходу калектыва БДАНТД, прымеркаванага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень успамінаюць тых, хто коштам свайго жыцця абараняў Радзіму і ўсіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых ад голаду і нягод.
Калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі далучыўся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць усіх загінуўшых у тыя жорсткія гады.
У сваім выступленні выконваючы абавязкі дырэктара архіва Жаўнеркевіч Рыгор Сцяпанавіч адзначыў, што за мірнае жыццё беларускі народ заплаціў вельмі высокую цану, таму так важна берагчы мір на роднай зямлі і перадаваць памяць аб тых падзеях нашчадкам.
На фота: Калектыў БДАНТД падчас сходу
![]() |
