Міжнародны навуковы круглы стол «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)»

18 чэрвеня 2026 года адбыўся Міжнародны навуковы круглы стол «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праблемнае поле круглага стала асвятліла шырокае кола пытанняў аб ролі аўдыёвізуальных дакументаў у канструяванні грамадскай і культурнай памяці, тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да іх вывучэння, тэндэнцыі і праблемы камплектавання, апісання, захоўвання і выкарыстання гэтага віду дакументаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў. У сваім выступленні ён адзначыў значнасць аўдыёвізуальных дакументаў як крыніц для навуковых даследаванняў, а таксама цесную ўзаемасувязь паміж гістарычнай навукай і практыкай архіўнай справы.

Дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі ў сваім прывітальным слове таксама адзначыў навуковае і практычнае ўзаемадзеянне ўстаноў, узаемную зацікаўленасць у стварэнні адзінай навуковай прасторы ў галіне вывучэння і выкарыстання аўдыёвізуальных дакументаў.

Таксама ўдзельнікаў круглага стала віталі загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесар Ходзін Сяргей Мікалаевіч і першы намеснік старшыні Праўлення Расійскага таварыства гісторыкаў-архівістаў, д.г.н., дацэнт Ланскай Рыгор Мікалаевіч.

У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае падпісанне дамовы паміж установамі аб культурным і навуковым супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і БДУ.

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Міжнародны склад круглага стала прадставілі работнікі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта, Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў і гуказапісу Камітэта архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан, ФДБУК «Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі».

Па выніках работы круглага стала запланавана выданне калектыўнай манаграфіі.

 

1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск
2. Прывітальнае слова дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара А.Р.Каханоўскі
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск
3. Урачыстае падпісанне дагавора паміж установамі аб культурным і навуковым супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і БДУ
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск
4. Падчас працы пленарнага паседжання
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск
5. Удзельнікі круглага стала
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск
6. З дакладам выступае намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск
7. З дакладам выступае м.н.с. аддзела архівазнаўства БелНДІДАД А.Б.Гук
18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск