Выступленне падчас працы навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Іванаўна Траццяк выступіла з дакладам і дэманстрацыяй фота- кінадакументаў падчас працы навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», якая праходзіла 11-12 чэрвеня 2026 г. у Докшыцах.
Арганізатарамі канферэнцыі былі Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім.Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага краязнаўчага абласнога музея, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Ефрасінні Полацкай, Мінскай духоўнай семінарыі, настаўнікі школ і многія іншыя. У ходзе работы канферэнцыі было агучана больш за 60 дакладаў па гісторыі, археалогіі, архітэктуры, краязнаўстве, лінгвістыцы, тапаніміцы Докшыцкага краю.
Удзельнікі канферэнцыі наведалі мемарыяльны комплекс «Шуневка» і ўсклалі кветкі да падножжа манумента «Проклятие фашизму». У дзень адкрыцця канферэнцыі яе ўдзельнікі азнаёміліся з выставай «Поколение мира о войне и мире», арганізаванай Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
11 чэрвеня 2026 г. падчас працы секцыі «Докшыцкі край ад 1917 г. да сучаснасці» вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Іванаўна Траццяк выступіла з дакладам «Аудиовизуальные документы свидетельствуют» – Ульяна Феоктистовна Кришталевич в фондовых материалах Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов». Даклад суправаджаўся фотапрэзентацыяй. У канцы даклада ўдзельнікам секцыі быў прадэманстраваны фрагмент дакументальнага фільма «Докшицкий каравай» (1972 г.).
12 чэрвеня 2026 г. у рамках працы канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў в.Параф’янава і касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў аг.Ваўкалаты, а таксама сядзібна-паркавы комплекс XVIII стагоддзя, які належаў роду Дамейкі ў аг.Сітцы і месца правядзення археалагічных раскопак у раёне в.Нябышына Докшыцкага раёна.
![]() |
| 1. Удзельнікі канферэнцыі падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Шуневка» 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |
![]() |
| 2. Навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |
![]() |
| 3. Падчас адкрыцця выстаўкі «Поколение мира о войне и мире», арганізаванай Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |
![]() |
| 4. Выступленне старшыні раённага Савета дэпутатаў У.Ю.Рандарэвіч з прывітальным словам перад удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |
![]() |
| 5. Падчас пленарнага пасяджэння навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |
![]() |
| 6. Выступленне вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк на навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |
![]() |
| 7. Выступленне вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк на навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» 11 чэрвеня 2026 г., Віцебская вобл. |






