Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу «Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу»
10 чэрвеня 2026 года адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. У межах Інфармацыйнае суправаджэнне дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваў дакументальную выставу «Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу».
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на выставе ўнікальныя дакументы з сваіх фондаў: Пратакол пасяджэнняў I з’езда натарыусаў Беларусі, анкеты натарыусаў, якія прыбылі на з’езд, штаты натарыяльных устаноў БССР на 1924/25 бюджэтны год, адбіткі вуглавых штампаў і мастычных пячатак натарыяльных кантор НКЮ БССР, справаздачы аб рабоце натарыяльных кантор, пасведчанні, мандаты, Палажэнне аб аддзеле натарыята, Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб Дзяржаўным натарыяце, іншыя дакументы.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі архiва, к.г.н. В.Г.Мазец азнаёміў з выставай удзельнiкаў мерапрыемства.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава «Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу» |
![]() |
![]() |
| 2-3. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 4. Вядучы навуковы супрацоўнік архіва, к.г.н. В.Г.Мазец знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства |



