Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй маці ў Брагінскі раён

У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Аркадьевіча Анапрыенкі ад 27 лістапада 1943 года (Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.90-90адв), адрасаванае яго маці Параскеве Клімаўне Анапрыенка ў вёску Грушнае Савічскага сельсавета Брагінскага раёна. Пісьмо змястоўвае наступныя радкі:

«Прывітанне, дарагія бацькі, мама, Маруся, Міша, Віця, Нінка і дзядуля, калі жывы. Дарагая матуля. Пішу другое пісьмо і паведамляю, што ў цяперашні час жывы і здаровы ваш сын Іван.

Мама! Прайшло шмат часу з той пары, як я не слыхаў ні слова аб вашым жыцці, а таксама і вы аба мне. Матуля, хаця я і перанёс шмат цяжкасцей у барацьбе з нямецкімі акупантамі, але ўсё ж такі не пайшоў на тое глупства, як некаторыя рабяты, якія ёсць, канешне ж, і з нашай вёскі. Я перанёс усё і зараз знаходжуся ў Чырвонай арміі.

Дарагая матуля, атрымаеце ад мяне пісьмо – апішыце свой стан здароўя, як пражываеце і як пражывалі, ці ўсе жывы і здаровы. Аба мне, мама, не хвалюйцеся. Буду жывы – прыйду, і аба ўсім даведаецеся».

На сайце «Памяць народа» (pamyat-naroda.ru) зазначана, што Іван Анапрыенка нарадзіўся 15 ліпеня 1922 года ў вёсцы Грушнае. На фронт быў прызваны 12 ліпеня 1941 года. Ваяваў у складзе 54-га інжынерна-сапёрнага батальёна і 45-га і 196-га стралковых палкоў. Удастоены ордэнаў Айчыннай вайны II і I ступені, ордэна Чырвонай Зоркі, медалёў «За адвагу» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг».. Згодна з данымі з пагаспадарчых кніг на вёску Грушнае за 1944-1948 гады (Ф.218. Воп.3. Спр.1. Арк.79адв-80; Ф.218. Воп.3. Спр.6. Арк.35адв-36), лейтэнант Анапрыенка выжыў і вярнуўся ў сваю вёску.

 

1-3. ЗДАРэч. Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.90-90адв