Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» урачыстага сходу, прысвечанага Міжнароднаму дню архіваў
9 чэрвеня 2026 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Шастапалаў сумесна са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі архіва Святланай Прымаковай павіншавалі калектыў з Міжнародным днём архіваў.
Выступленне Юрыя Шастапалава перад калектывам было прысвечана гісторыі міжнароднага свята. Міжнародны дзень архіваў заснаваны Міжнародным саветам архіваў у 2007 годзе на канферэнцыі ў Квебеку. Дата 9 чэрвеня выбрана невыпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе па рашэнні ЮНЕСКА быў створаны сам Міжнародны савет архіваў. Гэтая арганізацыя аб’ядноўвае нацыянальныя архіўныя службы, прафесійныя асацыяцыі і спрыяе міжнароднаму абмену вопытам. Архіўны дакумент – гэта першакрыніца і фактычная аснова для прачытання развіцця сусветнай гісторыі. Менавіта дзякуючы працы архівістаў гістарычная дакументальная спадчына краіны знаходзіцца ў цэласці і захаванасці, даючы магчымасць нашчадкам даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны. Дзякуючы прафесіяналізму, увазе да дэталяў і любові да сваёй справы, архівы становяцца даступнымі і зразумелымі для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй краю.
Юрый Шастапалаў і Святлана Прымакова падзякавалі архівістаў за добрасумленную працу і пажадалі здароўя, поспехаў, дабрабыту, аптымізму і новых прафесійных дасягненняў. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны граматамі выдатныя работнікі архіва – Вольга Крывенкава, Тамара Макарэвіч, заслужаныя падзякі былі аб’яўлены Міхаілу Сачава, Алесе Емельянавай, Вікторыі Рудэнка і Кацярыне Качавай.
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара абласнога архіва Ю.Шастапалава |
![]() |
| 2. Узнагароджанне ганаровай граматай Т.Макарэвіч |
![]() |
| 3. Узнагароджанне ганаровай граматай А.Крывенкавай |
![]() |
| 4. Уручэнне падзякі В.Рудэнка |
![]() |
| 5. Уручэнне падзякі М.Сачаво |
![]() |
| 6. Уручэнне падзякі А.Емельянавай |
![]() |
| 7. Калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці |






