Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Талачын у аб’ектыве стагоддзяў»
5 чэрвеня 2026 года, у рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі», установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» падрыхтавана віртуальная выстава архіўных дакументаў «Талачын у аб’ектыве стагоддзяў».
Талачын – невялікае мястэчка з насельніцтвам 9,5 тысяч чалавек у Віцебскай вобласці.
Упершыню Талачын згадваецца ў працах Лукі Галембергскага па гісторыі валадарання Уладзіслава Ягайлы ў 1433 годзе як мястэчка ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У той час ён уваходзіў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Ёсць меркаванне, што сваю назву Талачын атрымаў ад слова «талака». У тыя далёкія часы тут раслі векавыя лясы, і людзі разам, гэта значыць «талакой», іх секлі, сплаўлялі па рацэ і будавалі хаты. Так на беразе ракі Друць вырасла паселішча, названае Талачынам.
Статус горада Талачыну быў прысвоены 22 чэрвеня 1955 года.
![]() |
