Семінар «Наменклатура спраў сельвыканкама» ў Рэчыцкім дзяржархіве

4 чэрвеня 2026 года на базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы супрацоўнікамі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства быў праведзены семінар па тэме «Наменклатура спраў сельвыканкама». У ім прынялі ўдзел старшыня Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў Людміла Мікалаеўна Рудчанка, галоўны спецыяліст Хойніцкага райсавета Людміла Сяргееўна Грыгор’ева, старшыні і кіруючыя справамі сельсаветаў Хойніцкага раёна.

На семінары разглядваліся наступныя пытанні: змяненні ў заканадаўстве па састаўленню наменклатуры спраў; работа архіва сельвыканкама, паняцце экспертнай камісіі і палажэнне аб ёй; парадак запаўнення пашпарта сельвыканкама. З дакладамі па дадзеных пытаннях выступілі супрацоўнікі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства: Ірына Віктараўна Комар, Галіна Сяргееўна Жандарава, Вікторыя Леанідаўна Суворава, Таццяна Іванаўна Кашэвенка.

 

1-4. Супрацоўнікі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства ЗДАРэч у час работы семінара «Наменклатура спраў сельвыканкама»