Хадзілі па столі і вадзілі карагод вакол 400-гадовага дуба. Паездка ў Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
Больш за 50 членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у нядзелю 31 мая 2026 года пабывалі на прафсаюзнай экскурсіі ў музейным комплексе «Дукорскі маёнтак». Для іх быў арганізаваны разнастайны займальны вольны час: тэатралізаваная сустрэча і касцюміраваная праграма, экскурсія ў гісторыю мястэчка і аглядная прагулка па турыстычным і музейным комплексе, наведванне перавернутага дома і рамесных майстэрняў, знаёмства з заасадам і калекцыяй рэтрааўтамабіляў, актыўныя віды адпачынку.
Аграгарадок Дукора сёння – гэта месца, дзе аб’ядналіся гісторыя і сучаснасць. Напрыклад, падчас экскурсіі сябры прафсаюза даведаліся, што само мястэчка мае шматвяковую гісторыю – упершыню згадана ў дакументах 1581 года. Тады гэтыя землі належалі шляхетнаму двараніну Вялікага Княства Літоўскага, земскаму маршалку Мікалаю Кезгайлу. Затым Дукорай валодалі прадстаўнікі многіх шляхетных родаў такіх, як Завішы, Шэметы і Агінскія (знакаміты Міхал Клеафас Агінскі – аўтар паланэза «Развітанне з Радзімай»). Мог валодаць Дукорамі і Станіслаў Манюшка. Праўда, не сам знакаміты кампазітар, а яго дзядуля. Аднак ён выцягнуў па жэрабі суседнія Смілавічы, а Дукора дасталася яго сябру Францішку Оштарпу.
Менавіта Оштарпы зрабілі ў ёй сваю рэзідэнцыю – у пачатку XIX стагоддзя завершана будаўніцтва палаца, разбіты парк, пабудавана парадная брама. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаўся паступовы заняпад сядзібы. Палац быў знішчаны выбухам у чэрвені 1944 года. Адраджэнне Дукорскага палацава-паркавага комплексу пачалося толькі ў 2015 годзе. Але на тэрыторыі парку захаваўся той, хто памятае ўсю гісторыю сядзібы – 400-гадовы дуб.
Самым сучасным забаўкай стала наведванне перавернутага дома, у якім архівісты ў прамым сэнсе хадзілі па столі.
Усе ўдзельнікі прафсаюзнай экскурсіі атрымалі зарад добрага настрою. А таксама пакінулі сабе на памяць мноства фатаграфій.
![]() |
| 1. У брамы Дукорскага маентка |
![]() |
| 2. Тэатралізаваная сустрэча ўдзельнікаў экскурсіі |
![]() |
| 3. Шляхецкае прадстаўленне |
![]() |
| 4. У музеі маентка |
![]() |
| 5. Кіданне дзіды ў кідальным цiры |
![]() |
| 6. Унутры перавернутага дома |
![]() |
| 7. У 400-гадовага дуба |






